30.01.2026
30 студзеня 2026 года ў рамках рэалізаціі праекта «Кожная пятніца – роднае сваё» атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у інтэрактыўнай праграме з элементамі віктарыны «Скарбонка роднага краю».

Удзельнікі мерапрыемства змаглі акунуцца ў атмасферу беларускага каларыту, праз гульню-падарожжа «Славутасці Беларусі», прынялі ўдзел у пазнавальным конкурсе «Беларуская кухня», а таксама з азартам перакладалі словы на родную мову.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай абстаноўцы і завяршылася духмяным чаяваннем.

поделиться в: