20.02.2026
Дзень роднай мовы – асаблівае свята, таму што без мовы няма народа. Кожны чалавек павінен ведаць і паважаць мову сваёй краіны. Важна разумець, што мова – гэта наша багацце, наш выток і наша будучыня. Ёсць тое, што ўсіх нас аб’ядноўвае, – гэта Радзіма і мова.

   20 лютага у аддзяленні комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі  і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту адбыўся дыктант.

    Дыктоўка прысвечана Году беларускай жанчыны. Тэкст дыктоўкі расказвае пра народную артыстку Беларусі і Савецкага Саюза Галіну Кліменцьеўну Макараву, у якой было больш сотні роляў у тэатры і кіно. Кожная яе гераіня – гэта зборны вобраз беларускай жанчыны, якая ўмее і працаваць, і кахаць, і чакаць, і пастаяць за родных і краіну.

поделиться в: