17 красавіка ў рамках рэалізацыі праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў прыгатавалі «Бульбяны кошычак» - гэта бульба, фаршаваная селядцом.
Простыя інгрэдыенты, але арыгінальная падача звыклага селядца з бульбай надаюць кулінарнай страве асаблівы шарм. Звычайныя прадукты атрымаліся вельмі смачнымі.
Запрашаем на «Бульбяны кошычак»!