У межах рэалізацыі праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» на базе аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «ТЦСАН Шчучынскага раёна» 24 красавіка арганізавана фотазона-інсталяцыя ў нацыянальным беларускім стылі. У выглядзе экспанатаў прадстаўлены прадметы побыту, гаспадаркі, старажытная хатняя ўтвар.
Вясковы стыль фотазоны адрозніваецца прастатой, строгімі формамі і функцыянальнасцю. Выкарыстанне натуральных матэрыялаў дазволіла падкрэсліць беларускі нацыянальны каларыт і асаблівасці культуры. Фотазона не толькі прадстаўляе паўсядзённы побыт беларускага народа, але і раскрывае яго традыцыі.